Духавенства Свята-Петра-Паўлаўскага прыхода г.п. Плешчаніцы

свяшчэннік Іаан Капусцінскі (з 1751 г. па 1763 г.)

свяшчэннік Іаан Тамаровіч (з 1785 г. па 1811 г.)

свяшчэннік Іосіф Трусевіч (дa 1823 г.)

свяшчэннік Гаўрыіл Усакоўскі (у 1823 г.)

свяшчэннік Іаан Усакоўскі (з 1830 г. па 1836 г.)

свяшчэннік Антоній Хруцкі (з 8.7.1840 г. па 1850 г.)

свяшчэннік Вікенцій Мацкевіч (з 25.11.1851 г. па 1864 г.)

свяшчэннік Адольф Трыдзенскі (з 21.3.1864 г. па 1867 г.)

свяшчэннік Іакаў Садоўскі (з 1867 г. па 1900 г.)

свяшчэннік Павел Кульчыцкі (з 1.1.1901 г. па 1906 г.)

свяшчэннік Усевалад Самковіч (з 1907 г. па 1909 г.)

свяшчэннік Іаан Бруякін (з 1.9.1909 г. па 1922 г.)

дыякан Пётр Мархель (у 1922 г.)

протаіерэй Іаан Неслухоўскі (з 1924 г. па 1929 г.)

свяшчэннік Іосіф Чаеўскі (у час Вялікай Айчыннай вайны)

свяшчэннік Міхаіл Саболька (з 3.5.1948 г. па 16.11.1954 г.)

свяшчэннік Анатолій Гутарэвіч (з 22.12.1952 г. па 31.12.1958 г.)

протаіерэй Уладзімір Жыткоўскі (з 5.1.1959 г. па 18.7.1962 г.)

свяшчэннік Павел Баянкоў (з 1991 г. па 1995 г.)

свяшчэннік Алег Зімніцкі (з 1995 г. ппа 2002 г.)

свяшчэннік Генадзій Тараповіч (з 2002 г. па 2004 г.)

свяшчэннік Мікалай Анікееў (з 2004 г. – па гэты час).

Крыніца: Святар Дзянісій Снытко Гісторыя адной царквы. Свята-Петра-Паўлаўскі прыход у г.п. Плешчаніцы. / Минские епархиальные ведомости. №3. 2007. С. 72-77. – С. 75

САДОЎСКІ (САДОВСКИЙ) Сергій

Нарадзіўся 19.2.1880 г. у мястэчке Плешчаніцы Барысаўскага павета Мінскай губерніі, цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці. [Забіты бальшавікамі]  – 1.11.1937, у Мінску, у турме НКВД. Беларус. Сын Іакава Садоўскага, брат Міхаіла Садоўскага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1902). Прызначаны псаломшчыкам у Мікалаеўскую царкву ў мястэчка Смалявічы Барысаўскага павета Мінскай губерніі, цяпер раённы цэнтр Мінскай вобласці, Епіскапам Мінскім і Тураўскім Міхаілам (Цемнарусавым) рукапаложаны ў іерэя (25.9.1903). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Гарадзішча Мінскага павета, цяпер Мінскі раён, выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З 1907 настаяцель Пакроўскай царквы ў мястэчке Койданава (з 1932 г. – Дзяржынск Мінскай акругі, цяпер раённы цэнтр Мінскай вобласці), настаўнік царкоўна-прыходскай школы. З 1916 г. – благачынны цэркваў 3-й акругі Мінскага павета. Узнагароджаны набедранікам (1907). Быў жанаты, меў дачку Ганну (нар. у 1904), сына Іакава (1910). Арыштаваны 29.7.1937 у Дзяржынску па адрасе: 2-і Мінскі завулак, д. 7. Асуджаны 25.10.1937 г. з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1989 пракуратурай [Беларускай ваеннай акругі] (БВП). Групавая справа С. і інш. святароў № 23379-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

29.11.1930 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 30, кв. 4 арыштаваны бацька дваіх дзяцей Садоўскі Іван Якаўлевіч (н. ў 1886 у мястэчке Плешчаніцы; атрымаў сярэднюю адукацыю; працаваў бухгалтарам), верагодна, брат Сергія і Міхаіла Садоўскіх. 26.3.1931 асуджаны калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.11.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 29632-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; ф. 136, в. 1, с. 41145; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.

Крыніца: Маракоў Леанід Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991 [інтэрнэт-рэсурс] http://www.marakou.by/by/davedniki/sviashchenniki_tom2/tom-ii?id=26146

БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Уладзіміравіч

Нарадзіўся ў 1879 годзе ў Мінску. [Памёр] у другой палове 1930-х гадоў у ГУЛАГУ (?). Беларус. З духоўнага саслоўя. Рукапаложаны ў дыякана (1899), потым у іерэя. У 1904 прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву вёскі Будча Слуцкага павета Мінскай губерніі, цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці. З 1907 служыў у Аляксандра-Неўскім храме вёскі Крывічы (Вялікія Крывічы) Мінскага павета, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці. З 1910 года – настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мястэчке Плешчаніцы Барысаўскага павета Мінскай губерніі, цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці, член будаўнічага камітэта цэркваў 4-й акругі Барысаўскага павета. У 1920-я гады — у Рызапакладзенскім храме в. Ачыжа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я гады – настаяцель Свята-Іаанаўскага прыхода вёскі Бортнікі Бабруйскага павета Мінскай губерніі, цяпер Бабруйскі раён Мінскай вобласці. Арыштаваны 7.9.1935 у Бабруйску. Асуджаны 20.1.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Паводле некаторых звестак загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 15.11.1991 г.. Асабовая справа Б. № 14776 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Літ.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; НАРБ, ІКР.

Крыніца: Маракоў Леанід Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991 [інтэрнэт-рэсурс] http://www.marakou.org/en/davedniki/represavanyya-pravaslaynyya/tom-i/index_21596.html

БРУЯКІН Іаан, НЕСЛУХОЎКІ Іаан і МАРХЕЛЬ Пётр

Трагічна і, на жаль, тыпова склаліся лёсы Плешчаніцкіх свяшчэнна-служыцеляў міжваеннага перыяду. Настаяцель прыхода ў 1909-1922 гг. а. Іаан Бруякін, будучы свяшчэннікам Бортнікаўскай царквы Бабруйскага раёну быў у 1935 г. рэпрэсіраван і па ўсёй верагоднасці загінуў. (20) Протаіерэй Іаан Неслухоўскі, па успамінах старажылаў, быў забіты ў сваім даму недзе на пачатку трыццатых гадоў. Протадыякан Пётр Мархель разам з матушкай Еленай і дзеткамі на мяжы 1920-1930 гг. быў высланы з БССР. На новым месцы а. Пётр працаваў вартаўніком скотнага двара і загінуў ад рук злодзеяў падчас нападу на ферму.

Крыніца: Святар Дзянісій Снытко Гісторыя адной царквы. Свята-Петра-Паўлаўскі прыход у г.п. Плешчаніцы. / Минские епархиальные ведомости. №3. 2007. С. 75.

САБОЛЬКА Міхаіл

Прихожане прихода Свято-Никольской церкви хранят хоро­шую память о батюшке Михаиле Соболько, который умер в возрасте 105 лет. Несмотря на все гонения, он крепко держался веры. Его штра­фовали, а он не переставал крестить детей на дому. Местные власти, ко­торые днем штрафовали священни­ка, под покровом ночи сами тайком крестили своих детей. Перед смер­тью старик причастился и тихо умер. Отпевал его отец Павел Боянков на Крещение. Это было в 1993 году.

Приход Свято-Ни­кольской церкви открыли в шести километрах от Плещениц (в д. Хотавичи, ныне Октябрь – свящ. Н.А.). Само церковное здание перестроили из старой деревянной шко­лы. Заботу о храме взяла на себя дочь покойного священника (о. Михаила Соболько – свящ. НА.) Татьяна Ми­хайловна Залуцкая. Слабая здоровьем, пожилая жен­щина организовывала бого­служения, держала связь с местной властью.

Крыніца: Иерей Николай Аникеев Возрождение прихода / Минские епархиальные ведомости. №3. 2007. С. 76-77.

КОЎШ Аляксандр

Нарадзіўся ў 1890 годзе ў вёсцы Рыдзялі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі раён. Быў заьіты немцамі ў 1943 годзе ў мястэчке Плешчаніцы Мінскай вобласці. Праваслаўны святар, публіцыст. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Століншчыне. Потым скончыў бухгалтарскія курсы і працаваў у Любліне ў аддзяленні Расійскага дзяржаўнага банка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Разань, потым у Майкоп. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у 1921 годзе. Быў пасвечаны ў святары ў Гродне. З 1925 года – у Вільні, працаваў настаяцелем прыхода ў Шніпішках. Выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў у друку па пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця, за беларусізацыю царквы. Супрацоўнічаў з БСРГ; у сувязі з яе забаронай у 1927 быў арыштаваны польскімі ўладамі; апраўданы і вызвалены ў 1928. У 1928-29 гг. рэдактар-выдавец царкоўна-грамадскага часопіса «Беларуская зарніца» і газэты «Народная ніва» (з 5.1.1928). Кіраўнік секцыі Чырвонага крыжа пры Беларускім цэнтры. Быў пазбаўлены ўладамі месца настаяцеля Пятніцкай царквы; адпраўлены святаром у в. Кастылі Вілейскага павета. Вярнуўся ў Вільню ў 1939, быў настаяцелем царквы св. Мікалая. У 1941, з пачаткам вайны, прызначаны ў выдавецкую камісію пры мінскім архірэі. Удзельнічаў у выратаванні яўрэяў, за што быў арыштаваны гестапа ў г.п. Плешчаніцы і там расстраляны. Паводле іншай версіі, стаў ахвярай інтрыг беларускіх палітычных груповак.

Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 4.

Крыніца: Маракоў Леанід Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. [інтэрнэт-рэсурс] http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19560

 

Ваш комментарий будет первым

Написать ответ

Выш Mail не будет опубликован


*


12 − 5 =