История одной церкви. Свято-Петро-Павловский приход г.п. Плещеницы

Упамінанні пра Плешчаніцы, як пра мястэчка ў Мінскім ваяводстве, сустракаюцца ў старажытных доку­ментах з XV ст. і ўказваюць на даволі багатае мінулае і гістарычную вядомасць гэтага населенага пункту.

Таму можна з вялікай доляй упэўненасці гаварыць, што ўпамянутая ў «Візіце» 1763 г. плешчаніцкая драўляная уніяцкая Свята-Троіцкая царква Лагойскага дэканату была далёка не першым тут храмам. (1)

Паводле «Візіту» 1806 г. Свята-Троіцкая царква мела характерны для таго часу выгляд храма з дзвума вежамі пад крыжамі на фронтавай частцы і трэцім купалам з крыжам у сярэдняй частцы будьнку. Парафія складалася, акрамя Плешчаніц, з вёсак Слабада, Русакі, Валокі, Каншукі, Халадоўцы, Сласцёўцы, Атрубак, Сакалы, Белякі, Рудня, Клін, Бурыя, Прылепцы і Падліпкі – усяго 122 «асёдлыя» сялянскія гаспадаркі.

«Візіты» ў прыходзе захоўваліся з 1738 г. (2)

Згодна з дакументам 1811 г. «Тлумачэнне аб фундушы і царкве уніяцкай Плешчаніцкай» фундуш (2 валокі зямлі) быў наданы яснавяльможнымі гр. Тышкевічамі. Пра стан царквы гаворыцца, што яна адрамантавана «коштам набожных прыхаджан». Адміністратар свяшчэннік Іаан Тамаровіч пры Плешчаніцкай царкве з 1786 г. (3)

Нашэсце французаў 1812 г. прынесла Плешчаніцам ваенна-гістарычную вядомасць – імператар Напалеон пабываў і, нават, мусіў заначаваць у мястэчку пасля трагічнай пераправы цераз Беразіну. (4) Але для Плешчаніцкага прыхода фран­цузская кампанія абярнулася бядой: храм, які стаяў на старой гандлёвай плошчы ў цэнтры мястэчка, быў спалены французамі. На месцы яго св. Прастола быў уздзвігнуты вялікі крыж, які доўгі час (прынамсі да 1870-х гг.) стаяў на рынкавай плошчы. (5)

У 1817 г. графіняй Сафіяй Тышкевіч у Плешчаніцах будуецца новая Свята-Троіцкая царква. Аднак, па невядомай прычыне, у дакументах 1830-1850 гг. царква ў Плешчаніцах называевда то Свята-Георгіеўскай, то Свята-Троіцкай.

У «Табелі» Плешчаніцкай царквы 1836 г. упамянута прыпісная драўляная царква св. Мікалая Цудатворца ў в. Клін. (6)

Пазней, у 1845 г. храм падвяргаўся перабудове, а ў 1854 г. зноў капітальна рамантаваўся. На той час у прыходзе меліся дзве прыпісныя цэрквы: Мікалаеўская ў Хатаевічах і Мікалаеўская на могілках у маёнтку Клін. Пры гэтым ні ў воднай з іх набажэнствы не правіліся з прычыны «ветхости и неустройства». Адпаведна колькасці прыхаджан прыход састаяў у 5-м класе. (7)

3-4 травеня 1860 г. падчас знаёмства з прыходамі Барысаўскага павета Плешчаніцкую царкву наведаў Высокапраасвяшчэнны архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (Галубовіч). (8)

У 1864-1865 гг. плешчаніцкі храм падвяргаўся грунтоўнаму рамонту і перабудове. Адначасова побач была асобна збудавана новая трохярусная званіца. Коштам дзяржавы ў 1866 г. храм атрымаў новы іканастас і іконы да яго. (9)

Народнае вучылішча пры Плешчаніцкай царкве было адкрыта ў 1868 г.

21 чэрвеня 1875 г. Плешчаніцкі прыход наведаў архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Аляксандр (Дабрынін). З гэтай нагоды «Минские епархиаль­ные ведомости» пісалі пра мясцовы храм:

«Здание находится в удовлетвори­тельном состоянии. Внутри устроена прилично и содержится с заботли­востью о чистоте и порядке. Утварь необходимая имеется, но собственно ризницу следует признать недостаточ­ною. Письмоводство и архив найдены в отлично-хорошем состоянии. Летопись и богослужебный журнал отчетливы и полны, и заметно, что на них обра­щается старательное внимание. Его Преосвященство изволил прибыть в сию церковь в половине второго часа по полудни. Встреченный на погосте собравшимися во множестве прихожанами, в храме местным священни­ком приветствован был краткою ре­чью. Выслушавши молебен Пресвятой Троице, Преосвяшеннейший осматривал внутреннее и внешнее состояние церкви, и затем испытывал детей в знании начальных истин веры». (10)

Наступны архіпастырскі візіт у Плешчаніцы адбыўся ў весну 1886 г., калі прыход наведаў архіепіскап Мінскі і Тураўскі Варлаам (Чарняўскі).

«Церковь здесь деревянная, довольно вместительна, устроена продолгова­тым прямоугольником, с одним глухим куполом на средине. Крыша гонтовая, дверей двое, снаружи окрашена масляною краскою, внутри выбелена, вообще находится в довольно прочном состо­янии. Иконостас нового устройства, покрашен в белый цвет, с золочеными карнизами и рамами; иконы хорошего письма. Необходимые утварные вещи имеются в достаточном количестве; ризница бедна, почему необходимо оную обновить, тем более, что приход не из бедных. Вход в церковь через колоколь­ню и потому не совсем удобен. Архив в порядке, письмоводство ведется акку­ратно.

В приходе имеется сельское приходское училище и пять школ грамотности, в последних учащихся 76 человек, из них и полови­ны не было в церкви. Ученики сельской приходской школы отвечали по Закону Божию хоро­шо, ученики школ грамотности слабо; так, например, многие не могли объяснить крестного знамения, прочитать и объ­яснить молитву Господню, молитву Пресвятой Богородице, рассказать о сотворении мира. Местный священник объяснял таковую малоуспешность учеников поздним открытием школы. Нравственно-религиозное состояние прихожан удовлетворительно». (11)

Год 1897 аказаўся трагічным для Плешчаніц. Большая частка драўляных збудаванняў мястэчка, у тым ліку і Свята-Троіцкая царква, былі знішчаны страшным пажарам 22 травеня. У «Минских Епархиаль­ных ведомостях» з гэтай нагоды была надрукавана карэспандэнцыя Плешчаніцкага настаяцеля, у якой гаварылася:

«22 мая сего года пожаром истреб­лено до тла мест[ечко] Плещаницы. 175 семейств лишились крова и приюта. Сгорела церковь и 15 причтовых помещений. Пожар начался с базарной плошади от дома Аксельда. Не прошло и полчаса, как огонь, благодаря силь­ному ветру и скученности построек, сразу охватил несколько зданий и че­рез час обнял всю базарную площадь и обратился в пламенное море огня, раз­дуваемого порывистым ветром на все четыре стороны по улицам местечка. Ничто не могло остановить разруша­ющей огненной стихии, моментально пожиравшей все по пути.

Дома загорались не подряд, а через два, три и пять и по нескольку сразу, и через два часа местечка как не бывало. Вся центральная часть его ныне пред­ставляет одно пепелище и груды разва­лин. Долго боролась церковь с бушевав­шею огненною стихиею, но горевшие на базаре керосиновые бочки и выброшен­ные на базар другие горючие предметы, как то: постное масло, покост??? и другие подобные вещества зажгли ог­ненными змеями лиственный лес, окру­жавший церковь, а затем, колокольный шпиц. Воспламенившаяся колокольня сообщила огонь и церкви. Спасать не было возможности. Огненная жара была невыносимая до того, что колоко­ла в открытых окнах колокольни рас­плавлялись. К самой церкви нельзя было поднести воды и действовать насосом. Но, несмотря на все это, имущество церковное спасено». (12)

Міласцю Божай, настаяцель і прыхаджане, сапраўды, паспелі вынесці з храма св. Прастол з Анцімінсам, ахвярнік, іканастас, усе абразы, крыжы, харугвы, рызніцу, бібліятэку і прыхадскі архіў.

Асабліва цяжкім ударам страта храма стала для яго бессменнага настаяцеля з 1867 г. свяшчэнніка Іакава Міхайлавіча Садоўскага. Тры дзесяцігодцзі нястомна рупіўся ён пра захаванне царквы ў выдатным стане, яе ўпрыгажэнне і аздабленне ўсім неабходным. Самых добрых слоў і адзнакі перад гісторыяй заслугоўвае гэты праваслаўны пастыр. Айца Іакава можна назваць і першым асветнікам Плешчаніцкага наваколля: менавіта ім у прыходзе былі адкрыты народ­нае вучылішча і пяць сельскіх школ граматы. Плешчаніцкі свяшчэннік праявіў сябе і як таленавіты місіянер. За гады свайго служэння а. Іакаў Садоўскі прыняў у лона Праваслаўнай Царквы каля 500 каталікоў, чым паспрыяў адкрыццю двух новых прыходаў: Завішынскага і Хатаевіцкага. Гасподзь шчодра благаславіў Свайго служыцеля і у сямейным жыцці – ра­зам з матушкай яны выхавалі 9 дзяцей, якія прадоўжылі старажытны святарскі род Садоўскіх.

У тым жа 1897 г. клопатамі і энергіяй а. Іакава была пабудавана і 19 кастрычніка асвечана часовая Свята-Троіцкая царква. (13) Яе выгляд дайшоў да нас дзякуючы фотаздымку беларускага краязнаўцы Яна Балзункевіча пачатку XX ст.

Пасля пажару мястэчка з пераважна яўрэйскім насельніцтвам зноў было забудавана з неверагоднай скучаннасцю і цеснатою, што ў вы­падку новага пажару магло б ізноў прывесці да страшных наступстваў. Гэта наводзіла праваслаўных жыхароў на думку аб тым, што новы Плешчаніцкі храм павінен быль каменным. Меліся на гэта і іншыя падставы.

Айцец Іакаў Садоўскі ў адным з рапартаў епархіяльнаму начальству ў 1899 г. ўказваў, што «са­мое положение местечка, будучи в гнезде католицизма – среди окружа­ющего его немалого числа р[имско]-к[атолических] костелов, большею частию каменных, среди еврейства — с двумя вновь выстроенными после пожара синагогами в самом местеч­ке, величие Православия заставляет желать и храма православного более приличного». Аднак спадзяванням на новую мураваную царкву не наканавана было спраўдзіцца. Прычынай стала беднасць прыхода. Ды і пабачыць новую царкву а. Іакаву не давялося – яна стала клопатам ужо яго пераемнікаў па пастырскім служэнні – святароў а. Паўла Кульчыцкага і а. Усевалада Самковіча.

13 чэрвеня 1902 г. пацярпелы прыход наведаў Праасвяшчэнны Міхаіл (Цемнарусаў) епіскап Мінскі і Тураўскі. У Плешчаніцах Уладыка ўзначаліў хрэсны ход і адслужыў малебен. (14)

Цяжкімі для праваслаўнага люду былі гэтыя гады. У 1906 г. у рапарце  а. благачыннаму  святар  Павел Кульчыцкі са скрухай і болем паведамляў: «Имеющаяся маленькая временная церковь не вмещает и деся­той части желающих молиться в ней. Большая часть прихожан принуждена стоять на дворе около церкви и хоро­шо, если погода благоприятная, а в про­тивном случае – беда. Богомольцы от церкви убегают в дома евреев в местеч­ке, чтобы обогреться, да и остаются там всю церковную службу. Католики, которых в Плешеницком приходе много и которые в 7 верстах от Плещениц в м. Околове имеют заново-отделанный и украшенный костел (деревянный), всеми   средствами   стараются   совратить православных в латинство. Доходит до того, что они запугивают православных прихожан тем, что их на постройку новой церкви обдерут, а если они перейдут в католичество (что теперь будто бы позволено), то с них не будут брать ничего; и други­ми подобными баснями стараются за­влечь простой мало развитой народ в католичество».

Толькі ў 1906 г., пасля таго, як мясцовая памешчыца графіня Тышкевіч ахвяравала на будаўніцтва хра­ма 1000 сасновых дрэў з уласнага лесу, справа вельмі актыўна пачала рухацца наперад. На месцы папярэдняга, знішчанага пажарам храма, нягледзячы на ярасны супраціў і інтрыгі мясцовага яўрэйскага кагала і пракаталіцкі настроенага кіраўніцтва Плешчаніцкай воласці, на вачах вырастала новая вялікая драўляная царква.

Нарэшце, намаганнямі прыхаджан, у 1907 г. у Плешчаніцах завяршаецца будаўніцтва новай драўлянай трох’яруснай царквы на каменным падмурку з дзвума званіцамі на фронце. Царква была акуратна ашалявана і афарбована, мела тры ўваходы, 40 акон рознага памеру, размешчаных у тры ярусы. Вонкавы бок храма быў батата ўпрыгожаны дэкаратыўнай разьбою. Як было сказана ў акце прыёмкі царкоўнага будынку 30 лістапада 1907 г., «все работы выполнены весьма прочно и благовидно и отличаются особым изя­ществом» (15).

Новы храм быў асвечаны ў гонар св. Архістраціга Міхаіла. Царкоўнае будаўніцтва ў прыходзе працягнулася ў 1910-1912 гг., калі ў глухі куток прыхода, на могілкі вёскі Задворнікі была перавезена з Плешчаніц часовая (збудаваная ў 1897 г.) цэркаўка. Тут, дзе каля трох соцень праваслаўных сялян адчувалі вострую патрэбу ў сваім храме, пачалося новае жьщцё святыні. Царква была асвечана ў гонар прарока Божага Іллі. (16) Дарэчы, да 1890 г. у Задворніках існавала Свята-Мікалаеўская драўляная цэркаўка, у якой да 1885 г. яшчэ адпраўляліся набажэнствы.

20 травеня 1914 г. плешчанінкія прыхаджане зноў урачыста сустракалі свайго архіпастыра. У гэты дзень Бажэственную літургію ў іх храме адслужыў епіскап Мінскі і Тураўскі Мітрафан (Краснапольскі), будучы свяшчэннамучанік (пам. 6.7.1919 г.).

Бедствы і разбурэнні, якія прынеслі на нашую зямлю рэвалюцыя, грамадзянская вайна, польская акупацыя 1919-1920 гг., вельмі адчувальна і непасрэдна датыкнуліся Плешчаніцкай царквы. Дакумент 1925 г. паведамляе, што драўляная, крытая гонтай царкоўная будыніна ў 1920 г. была «внутри и снаружи сильно повреждена снаряда­ми от военных действий и требует капитального ремонта». Указваецца, між іншым, што «иконостас с завесою весь испорчен снарядами», «икона на горнем месте повреждена снаряда­ми», «икона Серафима Саровского с киотом повреждена». (17)

У даведцы Каменскага с/с ад 10 ліпеня 1930 г упамінаецца як прыпісная да Плешчаніцкай царквы Задворніцкая царква. (18)

У 1930-я гады Плешчаніцкая цар­ква, як і ўсе іншыя ў акрузе (і па ўсёй Беларусі) была зачынена безбожнымі ўладамі. Сказаць дакладна, калі гэта адбылося, цяпер немагчыма з-за адсутнасці дакументальных крыніц. Пасля закрыцця святое месца выкарыстоўвалася як склад збожжа, а ў 1941 г. храм св. Архістраціга Міхаіла згарэў. (19)

Трагічна і, на жаль, тыпова склаліся лёсы Плешчаніцкіх свяшчэннаслужыцеляў міжваеннага перыяду. Настаяцель прыхода ў 1909-1922 гг. а. Іаан Бруякін, бу­дучы свяшчэннікам Бортнікаўскай царквы Бабруйскага раёну быў у 1935 г. рэпрэсіраван і па ўсёй верагоднасці загінуў. (20) Протаіерэй Іаан Неслухоўскі, па успамінах старажылаў, быў забіты ў сваім даму недзе на пачатку трыццатых гадоў. Протадыякан Пётр Мархель разам з матушкай Еленай і дзеткамі на мяжы 1920-1930 гг. быў высланы з БССР. На новым месцы а. Пётр працаваў вартаўніком скотнага двара і загінуў ад рук злодзеяў падчас на­паду на ферму. (21)

У пасляваенны перыяд праваслаўны прыход у Плешчаніцах, нягледзячы на добра вядомыя цяжкасці існавання Царквы Хрыстовай у атэістычнай дзяржаве, быў адкрыты зноў у 1948 г. і з гэтага часу іменуецца Свята-Петра-Паўлаўскім. Яго першым настаяцелем указам мітрапаліта Мінскага і Беларускага Піцірыма (Свірыдава) ад 3 травеня 1948 г. быў прызначаны свяшчэннік Крайскага прыхода Міхаіл Парфенавіч Саболька. Адначасова Крайскі прыход стаў (да 16 лістапада 1954 г.) прыпісным да Плешчаніцкага.

Хрушчоўскія ганенні 1950-1960 гг., як вядома, мелі сваёй мэтай поўную ліквідацыю ўсялякай рзлігіёзнасці у Савецкім Саюзе. Стаўленне дзяржавы да Царквы зноў стала насіць яўна рэпрэсіўны характар. Паўсюдна зачыняліся храмы і ліквідаваліся суполкі веруючых грамадзян (прыходы). Не абмінула хваля ганенняў і Плешчаніцы. 29 чэрвеня 1960 г. у веруючых жыхароў Плешчаніц быў забраны ўладамі малітоўны дом. Пасля пераводу з Плешчаніц у ліпені 1962 г. протаіерэя Уладзіміра Емельянавіча Жыткоўскага, новы настаяцель прызначаны сюды не быў. Ужо ў жніўні 1962 г. указам архіепіскапа Мінскага і Беларускага Варлаама (Барысевіча) Плешчаніцкі Свята-Петра-Паўлаўскі прыход быў далучаны да Лагойскага, а 2 лістапада 1962 г. пазбаўлены рэгістрацыі, гэта значыць фактычна ліквідаваны.

Крыніцы:

1. Нацыянальны Пстарычны Архіў Беларусі. Ф. 136 воп. 1 спр. 41235.

2.      НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 41254.

3.      Літоўскі Дзяржаўны Пстарычны Архіў. Ф. 634 воп. 3 спр. 267.

4. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.

5.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 36633.

6.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 42562.

7.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 40771.

8.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 29232.

9.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 40934

10. Минские епархиальные ведомос­ти. 1875, №?? С514.

11. Минские епархиальные ведомос­ти. 1887, №?? С. 108.

Минские епархиальные ведомос­ти. 1897, №14. С. 325.

13.  НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 41104.

14.  Минские епархиальные ведомос­ти. 1902, №11. С.222.

15.  НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 36633.

16.  НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 41151.

17.  Дзяржаўны Архіў Мінскай воб-ласці. Ф. 5 воп. 1 спр. 30.

18.  Дзяржаўны Архіў Мінскай воб-ласці. Ф. 14 воп. 1 спр. 55.

19.  Памяць. Лагойскі раён. Кн. 2. Мн., 2004. С. 382.

20.  Синодик за веру и Церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951) годы. Сост. свящ. Феодор Кривонос. С. 86.

21. Па ўспамінах Т.М. Залуцкай (дзяв. Саболька), дачкі свяшчэнніка Міхаіла Парфенавіча Саболькі.

Крыніца: Святар Дзянісій Снытко Гісторыя адной царквы. Свята-Петра-Паўлаўскі прыход у г.п. Плешчаніцы. / Минские епархиальные ведомости. №3. 2007. С. 72-77.

Ваш комментарий будет первым

Написать ответ

Выш Mail не будет опубликован


*


четыре × три =