Размешчана ў цэнтры пасёлка, побач з аўтобуснай станцыяй. Пабудавана ў 1996-98 гг., пры царкве дзейнічае нядзельная школа. Раней на гэтым месцы стаяў невялікі Свята-Міхайлаўскі драўляны храм, які быў закрыты ў 1930-я гг. і выкарыстоўваўся пад склад збожжа; у 1941 г. згарэў.
Помнік народнага драўлянага дойлідства. Вырашаны прамавугольным зрубам з 5-граннай апсідай. З боку франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім узвышаецца аднаярусная чацверыковая шатровая званіца. Пасярэдзіне двухсхільнага шыфернага даху двух’ярусны чацверыковы светлавы барабан, накрыты шатром. Зрубленыя ў ластаўчын хвост неашаляваныя брусчатыя сцены члянёны арачнымі вокнамі.
Крыніца: Кулагін А.М. З архітэктурнай спадчыны / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 382